Жонка і дачка Кадафі мяжу не перасякалі

Муамар Кадафі

Жонка і дачка лібійскага лідэра Муамара Кадафі не перасякалі беларускую мяжу.

Пра гэта заявіў Інтэрфаксу прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка. Ён адзначыў, што ў базе асобаў, якія перасеклі беларускую мяжу, гэтых грамадзянаў няма.

Тэлеканал лібійскай апазыцыі, які вяшчае з Катару, перадаў, што жонка і дачка кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі знаходзяцца цяпер у Беларусі.

19 траўня тэлеканал паведамляў, што жонка Кадафі пакінула Лібію і выправілася ў Польшчу праз Туніс. Аднак урад Тунісу адмаўляў прысутнасьць на сваёй тэрыторыі прадстаўнікоў сям’і Кадафі, паведамляе BBC.