Парфёнаў падпісаў паштоўку палітвязьню Атрошчанкаву

Леанід Парфёнаў

Вядомы расейскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.

"Я перакананы, што ў спрэчцы паміж уладай і грамадзянінам грамадзянін заўсёды мае рацыю, а ўлада заўсёды рацыі ня мае. Бо ўлада, асабліва ў такой сытуацыі, самы галоўны гулец, але і яшчэ і судзьдзя. Яна сама на полі больш за ўсіх гуляе і сама кажа, якія галы лічыць забітымі і хто тут правілы парушае. Гэта не прыдатныя паводзіны. У нас цяжкая ў гэтым сэнсе традыцыя, агульная традыцыя, і ў Расеі, і ў Беларусі: занадта моцнай улады і занадта слабых грамадзянаў. І пакуль, на жаль, яна пераважае.Тым вышэй асабістая грамадзянская доблесьць тых нямногіх, хто і ў гэтых умовах усё роўна ня хоча пагаджацца з правіламі гульні, якія прапануюцца і навязваюцца".

Аляксандра Атрошчанкава прысудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму за прысутнасьць на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў якасьці журналіста.

http://www.youtube.com/embed/bB77xVEEzz8

Раней відэапаштоўкі беларускім палітвязьням даслалі расейскі тэлевядучы Міхаіл Шац, лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук, іншыя вядомыя людзі.