Эгіпэт: за разгон дэманстрацыі – сьмяротны вырак

Дэманстранты ў Каіры патрабуюць адстаўкі Хосьні Мубарака, 18 лютага, 2011

У Эгіпце суд вынес першы сьмяротны вырак у справе аб рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, якія дамагаліся адстаўкі экс-прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Асуджаны – малодшы афіцэр паліцыі, які страляў па дэманстрантах – быў прызнаны вінаватым у забойстве прынамсі 20 пратэстоўцаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі новага ўраду, падчас 18-дзённага паўстаньня, якое завяршылася адстаўкай тагачаснага прэзыдэнта Хосьні Мубарака, загінулі прынамсі 846 дэманстрантаў.

Па гэтай справе вядуцца судовыя працэсы супраць больш як дзесяці супрацоўнікаў службаў бясьпекі, што ўдзельнічалі ў разгонах.