Зьезд Партыі БНФ пройдзе на пачатку верасьня

Такое рашэньне было прынятае 21 траўня на паседжаньні Сойму, паведаміў «Свабодзе» старшыня партыі Аляксей Янукевіч.

Ён таксама дадаў: «Зьезд заплянаваны на 3-4 верасьня. Мы абмяркуем стратэгію і пляны дзеяньняў Партыі БНФ на бліжэйшыя два гады. Гэты форум мае яшчэ і статус справаздачна-выбарчага».