Генэральная пракуратура Беларусі вынесла пастанову аб абмежаваньні доступу карыстальнікаў да вядомага ў краіне сайту, які прапануе паслугі ў абмене валют, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на начальніка ўправы па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генпракуратуры Паўла Радзівонава.
Радзівонаў растлумачыў, што гаворка ідзе пра абмежаваньне доступу да гэтага інтэрнэт-рэсурсу для дзяржустаноў і дзяржарганізацый, а таксама ўстановаў адукацыі і культуры.
Радзівонаў не назваў інтэрнэт-рэсурс, каб "не ствараць яму дадатковую рэкляму". Між тым, адзачае Інтэрфакс, гаворка ідзе пра папулярны ў краіне сайт prokopovi.ch, зарэгістраваны ў швайцарскай дамэннай зоне.
"Мы вымушаныя канстатаваць актывізацыю дзейнасьці асоб і групаў асоб па рэклямаваньні незаконных апэрацый па абмене валют, чыя дзейнасьць падагравае спэкулятыўныя настроі. Такая дзейнасьць стала насіць арганізаваны характар: атрымалася сыстэмнае распаўсюджваньне інфармацыі аб скупцы, перапродажы, канвэрсіі валют у Інтэрнэце", -- адзначыў прадстаўнік Генпракуратуры.
"Арганізатары сайта далі магчымасьць, у парушэньне заканадаўства, зьдзяйсьняць зьдзелкі з замежнай валютай, адвольна усталёўваючы курс абмену замежнай валюты на нацыянальную, канвэрсіі замежных валют", -- дадаў Радзівонаў.
Радзівонаў таксама паведаміў, што пракуратура працуе ў напрамку высьвятленьня асобы арганізатара сайту.