Дэлегацыя НАТО завяршыла візыт у Беларусь

Менск – цырымонія перадчы паўнамоцтваў прадстаўніцтва НАТО ў Беларусі да амбасады Францыі, 15 сьнежня, 2010

Завяршыўся візыт у Беларусь дэлегацыі штабкватэры НАТО. Цягам трохдзённых перамоваў у Менску бакі абмяркоўвалі ход двухбаковай праграмы супрацоўніцтва Беларусь-НАТО на 2010-2011 гады, а таксама супрацоўніцтва ў рамках праграмы "Партнэрства дзеля міру".

На мінулым тыдні афіцыйны Менск паведаміў, што сёлета НАТО можа выдзеліць Беларусі грант на паў-мільярда эўра для ліквідацыі радыёактыўных адходаў.

Два гады таму Паўночнаатлянтычны альянс выдзеліў Беларусі чвэрць мільярда эўра для ліквідацыі арганічных адходаў. Паводле беларускага міністэрства абароны, гэтая праграма была пасьпяхова завершаная.