Лукашэнка даручыў Мясьніковічу падтрымаць пэнсіянэраў і малазабясьпечаных

Пра гэта кіраўнік ураду заявіў сёньня пасьля сваёй сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Паводле прэм’ера, Лукашэнка засяродзіў увагу ўраду на тым, што «аб’ектыўныя інфляцыйныя працэсы» павінны быць кампэнсаваныя праз рост прыбыткаў насельніцтва. Найперш патрэбна падтрымаць малазабясьпечаных грамадзян і пэнсіянэраў, сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Аднак ні кіраўнік дзяржавы, ні кіраўнік ураду не сказалі, калі канкрэтна падвысяць пэнсіі ды іншыя выплаты.