Старшыня ПА АБСЭ: «Гэта жахлівы прэцэдэнт для дэмакратыі»

Petros Efthymiou

«Жахлівым прэцэдэнтам для дэмакратыі» назваў прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Андрэю Саньнікаву прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Петрас Эфтімію. Ягоную спэцыяльную заяву сёньня распаўсюдзіла прэсавая служба ПА АБСЭ.

Петрас Эфтімію выказаў занепакоенасьць абмежаваньнямі, якія ўлады ўсталёўваюць для палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці Беларусі:

«Прысуды ўдзельнікам пасьлявыбарчых пратэстаў празьмерныя. Яны дэманструюць адсутнасьць павагі да асноўных правоў на свабоду сходаў і выказваньня, садзейнічаюць страху і самацэнзуры сярод СМІ і грамадзянскай супольнасьці ў краіне».

Прэзыдэнт ПА АБСЭ таксама заклікаў беларускі ўрад перагледзець рашэньне аб закрыцьці офіса АБСЭ ў Менску.