Пракуратура суду ў Гаазе патрабуе ордэру на арышт Кадафі

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Луіс Марэна-Акампо зьвярнуўся да судзьдзяў з запытам па міжнародны ордэр на арышт лібійскага лідэра Муамара Кадафі, а таксама ягонага сына Саіфы іль-Іслама і кіраўніка лібійскай выведкі.

Пракурор лічыць, што гэтыя асобы нясуць адказнасьць за забойства і перасьлед мірных грамадзян, якія ўдзельнічалі ў антыўрадавых маніфэстацыях.