Amnesty International заклікала падтрымаць Саньнікава

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з лістом, у якім зьвярнула ўвагу на становішча Андрэя Саньнікава.

Amnesty International заклікала сваіх партнэраў у розных краінах сьвету зьвяртацца да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і генэральнага пракурора Георгія Васілевіча з патрабаваньнем неадкладнага і бяз усялякіх умоваў вызваленьня Андрэя Саньнікава, які прызнаны вязьнем сумленьня і нагадаць, што заявы, зробленыя пад узьдзеяньнем катаваньняў, не павінны брацца пад увагу.