Выбухі ў Пакістане – 70 забітых

Каля 70 чалавек загінулі ў выніку двух выбухаў на паўночным захадзе Пакістану. Дзясяткі людзей параненыя.

Пераважная колькасьць загінулых – байцы і навабранцы праўрадавых ваенізаваных фармаваньняў.

Выбухі ля вайсковага трэніровачнага цэнтру ў горадзе Чарсада зьдзейсьнілі сьмяротнікі.