Астравок стабільнасьці

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць валютны крызіс, дэвальвацыю і палітычныя суды за Плошчу.





Саўка ды Грышка. Астравок стабільнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Астравок стабільнасьці



Саўка:
Зеленью пакрыты ўвесь
Вмесьце с краснатой,
Астравок стабільнасьці
Есьць у нас с табой.

Грышка:
Там жывуць няшчасныя
Людзі-дзікуны.

Саўка:
Ўсё нармальна ў нас, абы
Не была вайны.

Грышка:
Тоўпяцца ў абменьніках,
Пофіг супраціў.
Нібы ў панядзелак іх
Бацька нарадзіў.
У палоне нацыя
Фальшу і маны.

Саўка:
Ўсё нармальна ў нас, абы
Не была вайны.
Зеленью пакрыты ўвесь
Вмесьце с краснатой,
Астравок стабільнасьці
Есьць у нас с табой.

Грышка:
Дык стабільнасьць ляснула,
Бурбалкі адны…

Саўка:
Усё намальна ў нас, абы
Не была вайны.

Грышка:
Раптам дэвальвацыя –
Раз! – і надышла.
А ў адміністрацыі
Высьпеў корань зла…
У турмах гонар нацыі –
Дочкі і сыны…

Саўка:
Усё нармальна ў нас, абы
Не была вайны.