Беларускія ліквідатары атрымалі ўзнагароды "Саюзу Чарнобыль Украіны"

  • БелаПАН
Беларускім ліквідатарам за актыўную грамадзкую дзейнасьць па абароне сацыяльных правоў ліквідатараў уручаныя вышэйшыя ўзнагароды ўсеўкраінскага грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль Украіны".

Як паведаміў старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль-Беларусь "(Украіна) Аляксандар Ваўчанін, ордэны "Чарнобыльскі крыж. Мужнасьць. Гонар. Гуманнасьць" уручаныя Анатолю Гнеўку, Аляксандру Мікуліну, Вадзіму Кузьміну, Сяргею Іконьнікаву (Віцебская вобласьць), Валерыю Зайцаву, Віталю Крывалапу, Уладзіміру Целепуну (Гомельская вобласьць), а таксама Аляксею Крывашэіну (Берасьцейская вобласьць).

Паводле словаў Ваўчаніна, узнагароды ўручаныя заснавальнікам аб'яднаньня за актыўную грамадзкую дзейнасьць па абароне сацыяльных правоў ліквідатараў Чарнобылю і ў сувязі з 25-годзьдзем катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узнагародзіў Аляксандра Ваўчаніна памятным мэдалём "За працы па мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС ".