Шарэпка: амбасадараў ЭЗ на сьвяткаваньне 9 траўня не запрашалі

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што на ўрачыстасьці 9 траўня амбасадары краінаў Эўразьвязу запрашэньня не атрымлівалі.

Запрашэньне атрымалі толькі вайсковыя аташэ, якія і прысутнічалі на ўрачыстасьцях.