Сяргей Вазьняк: «Прызнаюся, але не раскайваюся»

Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і 10 траўня разам зь ім і іншымі падсуднымі за Плошчу прыйдзе на працяг працэсу ў Фрунзэнскі суд сталіцы, напярэдадні адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Соўсь: Што вы скажаце заўтра раніцай сваім родным перад тым, як пойдзеце на суд?

Вазьняк: Сваім блізкім я скажу тое, што казаў ім і раней. Я скажу, што, заклікаючы людзей на Плошчу на несанкцыянаваны мітынг, я разумеў, што гэта парушэньне заканадаўства, я ў гэтым прызнаюся, але я за гэта не раскайваюся, таму што я лічу, што ва ўмовах недэмакратычных выбараў заклік да людзей прыйсьці на Плошчу -- гэта было слушнае рашэньне.

Размова зь Сяргеем Вазьняком 9 траўня 2011 году

Your browser doesn’t support HTML5

Размова зь Сяргеем Вазьняком 9 траўня 2011 году