У ноч на 11 траўня — без белнэту

Многія беларускія інтэрнэт-рэсурсы будуць недаступныя ў ноч на 11 траўня.

У «Белтэлекаме» гэта патлумачылі мадэрнізацыяй апорнага вузла сеткі Цэнтру апрацоўкі дадзеных. Перапынкі ў прадстаўленьні усіх паслугаў хостынгу магчымыя 11 траўня з 4 да 6 гадзінаў раніцы, перадае БЕЛТА.

На час правядзеньня працаў будзе поўнасьцю адключана тэлекамунікацыйная сетка ЦАД ад зьнешніх сетак перадачы дадзеных Беларусі і інтэрнэту.