Прэм'ер Грэцыі назваў чуткі пра выхад з эўразоны правакацяй

Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіас Папандрэў назваў правакацыяй і запалохваньнем паведамленьне пра гатовасьць ягонай краіны адмовіца ад зоны эўра.

Напярэдадні пасьля такога паведамленьня ў нямецкім часопісе Der Spiegel курс эўро зьнізіўся ў адносінах да даляра на адзін працэнт.