Абама наведаў руіны Сусьветнага гандлёвага цэнтру

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведвае сёньня месца тэракту 11 верасьня 2001

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведаў сёньня месца тэракту 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку. Ён усклаў вянок на месцы, дзе стаялі вежы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, і сустрэўся са сваякамі загінулых.

Раней Абама наведаў пажарную вежу ў Нью-Ёрку, дзе працавалі 15 чалавек, што загінулі пры тушэньні агню пасьля тэрактаў.

У нядзелю ў Пакістане ў выніку апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў быў забіты лідэр "Аль-Каіды" Ўсама бін Ладэн - галоўны арганізатар згадабых тэрактаў.

Выступаючы ў Нью-Ёрку Абама заявіў, што пасьпяховая апэрацыя супраць бін Ладэна паказала ўсяму сьвету, што Амэрыка не забылася аб ахвярах тэрору.