Івашкевіч: «Беларусь усё глыбей заганяюць у яму»

Віктар Івашкевіч

Сябра арганізацыйнага камітэту ў справе стварэньня партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч так пракамэнтаваў «Свабодзе» сёньняшнія прысуды ўдзельнікам падзеяў 19 сьнежня:

«Я думаю, што Аляксандар Лукашэнка не зьвяртае ўвагі на аб’ектыўныя чыньнікі, якія існуюць як вакол Беларусі, так і ўнутры яе. І гэта ня кажучы нават пра сутнасьць тых сьведчаньняў і доказаў, што прагучалі на судзе. Робіцца ўсё болей відавочным неадэкватнае ўспрыняцьце рэчаіснасьці.

І гэта вельмі шкада. Бо такія дзеяньні толькі заганяюць Беларусь усё глыбей у яму».