Суд за падпал КДБ

Сёньня ў Бабруйску распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзяленьня КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу – “Асабліва злоснае хуліганства”). Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Журналіст “Бабруйскага кур’ера” Яўген Васьковіч быў затрыманы 17 студзеня ў Магілёве.

Нагадаем, што невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году ў Бабруйску зрабілі напад на будынак КДБ. Адразу быў затрыманы актывіст анархісцкага руху Сяргей Сьлюсар, у яго дома быў праведзены ператрус, аднак потым ён быў вызвалены, паколькі сьледзтва не ўстанавіла яго датычнасьці да нападу.