Багдад ухваляе зьнішчэньне бін Лядэна

Хашыяр Зэбары

Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заявіў, што сьмерць Усамы бін Лядэна падрывае «маральны дух» пасьлядоўнікаў лідэра міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Кайда». Зэбары даў інтэрвію нямецкай газэце "Frankfurter Allgemeine Zeitung", у якім назваў бін Лядэна «ўвасабленьнем зла».

Ірацкі міністар таксама адзначыў, што сілы «Аль-Кайды» ў Іраку апошнімі гадамі істотна падарваныя, дзякуючы высілкам у барацьбе з тэрарызмам.