Менскі гаспадарчы суд адмовіў БНФ

Менскі гаспадарчы суд адмовіў у пазове грамадзкай арганізацыі "БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ. Пазоўнік прасіў прымусіць камунальныя службы Савецкага раёну заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава.

У часе паседжаньня юрыст Уладзімер Лабковіч даводзіў няслушнасьць прэтэнзіяў ЖРЭА Савецкага раёну да ПБНФ і БНФ “Адраджэньне”.

Лабковіч таксама заявіў: супрацоўнікі камунальных службаў не хавалі таго факту, што каманда скасаваць арэнду на памяшканьне Ўправы паступіла зь Менгарвыканкаму.

У Менгарвынкаме, у сваю чаргу, спаслаліся на загад з Адміністрацыі прэзыдэнта.