Афрыканскі саюз хоча быць пасярэднікам у справе Лібіі

Старшыня камісіі Афрыканскага саюзу Жан Пінг сёньня запрасіў прадстаўнікоў ураду Муамара Кадафі, лібійскай апазыцыі, Рады Бясьпекі ААН, Эўразьвязу, а таксама арабскіх краінаў-суседзяў Лібіі правесьці ў пятніцу 25 сакавіка сустрэчу ў Адыс Абебе па ўрэгуляваньні крызысу ў Лібіі.

Афрыканскі саюз аб’ядноўвае 53 дзяржавы Афрыкі. Саюз пачаў сваю дзейнасьць у 2002 годзе, замяніўшы Арганізацыю афрыканскага адзінства.