Расейскага журналіста арыштавалі на трое сутак

Аляксандар Лашманкін

Расейскаму журналісту, рэдактару інфармацыйнага агенцтва "Свабода" (Самара) Аляксандру Лашманкіну суд у Воршы даў трое сутак арышту за хуліганства. Журналіст абвясьціў галадоўку ў залі суду.

Лашманкіна 24 сакавіка каля гадзіны ночы затрымала ў Воршы транспартная міліцыя. Яго зьнялі зь цягніка Чалябінск — Берасьце.

Падрабязьней — Расейскага журналіста Аляксандра Лашманкіна асудзілі на трое сутак.