Пракуратура хоча дапытаць Міхалевіча ў Беларусі

Алесь Міхалевіч. Пасьля вызваленьня з турмы КДБ

Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілана, сёньня ёй пазванілі з пракуратуры. Мілана Міхалевіч прапанавала прадставіць пракуратуры тлумачэньні яе мужа ў пісьмовай форме, з натарыяльным завярэньнем.
Аднак прадстаўнік пракуратуры сказаў, што Міхалевіч павінен прадставіць свае тлумачэньні выключна асабіста і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; каб была захаваная працэдура, яму павінны патлумачыць яму ягоныя правы і абавязкі, папярэдзіць яго перад адборам тлумачэньняў аб крымінальнай адказнасьці за "ілжывы данос". Пракуратура зацікаўленая ў тым, каб атрымаць і пісьмовыя тлумачэньні, але такія тлумачэньні ня будуць мець ніякай юрыдычнай сілы.