Ізраіль адкажа на выбух у Ерусаліме

Працы ў гістарычным цэнтры Ерусаліму пасьля выбуху

Прэм'ер-міністар Ізраілю Беньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль жорстка адкажа на выбух учора ў Ерусаліме.

У выніку выбуху адна жанчына загінула і больш за 30 чалавек была параненая, пашкоджаныя гістарпычныя будынкі гораду..

Палестынская групоўка ХАМАС сёньня раніцай заявіла, што ізраільскія вайскоўцы нанесьлі некалькі ўдараў па аб'ектах ў паласе Газа.