Андрэя Бандарэнку апраўдалі і вызвалілі

Адрэй Бандарэнка абдымае жонку і дачку адразу па вызваленьні.

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармуліроўкай «адсутнасьць складу злачынства» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.

Андрэй Бандарэнка незадоўга да вызваленьня.

Прадпрымальнік і сябра АГП Андрэй Бандарэнка адбыў два гады зьняволеньня. Раней яго прызналі вінаватым у крадзяжы і махлярстве. За гэты час ягоную справу пераглядалі двойчы.

Вярхоўны суд вынес пратэст, а прэзыдыюм Менскага гарадзкога суду гэты пратэст прыняў адносна папярэдняга выраку. І зараз у Менскім гарадзкім судзе разглядалася гэтая справа, як суд першай інстанцыі.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ў парлямэнт не патрапіў. Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня.

Вольны Андрэй Бандарэнка з дачкой.