Самалёт ЗША пацярпеў крушэньне ў Лібіі

Амэрыканскі самалёт F-15 Eagle пацярпеў крушэньне ў Лібіі.
Прадстаўнік арміі ЗША паведаміў БіБі Сі, што няма падстаў лічыць самалёт зьбітым. Іншыя крыніцы спасылаюцца на тэхнічную праблему. Абломкі самалёта, а таксама пілёта, які катапультаваўся, знайшлі лібійскія паўстанцы. Зараз працягваецца апэрацыя пошуку другога пілёта.