Колькасьць загіблых на пакістанскай шахце павялічваецца

На паўднёвым захадзе Пакістану ў правінцыі Белуджыстан з вугальный шахты, дзе ў нядзелю адбыўся выбух, былі ўзьнятыя на паверхню целы яшчэ 15 гарнякоў. Такім чынам, колькасьць загіблых дасягнула 21. Мяркуецца, што ў шахце застаецца яшчэ 31 чалавек. Шанцы знайсьці іх жывымі вельмі малыя.

Паводле ўладаў, прычынай выбуху стала падвышаная канцэнтрацыя мэтану. Два тыдні таму шахта была прызнаная інспэкцыяй, аднак папярэджаньне было праігнаравана.