Менгарвыканкам накіроўвае на Бангалор

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні Дня волі на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка.

Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні "Маладога фронту" Мікалай Дземідзенка. У пятніцу ў Менгарвыканкаме адбылося паседжаньне па справе сьвяткаваньня Дня волі. Паводле Мікалая, гарадзкія ўлады Менску прапанавалі арганізатарам сабрацца на плошчы Бангалор, паведаміла прэс-служба "Маладога фронту".

На паседжаньні спадар Ясееў, намесьнік загадчыка ГУУС Менску, папрасіў Мікалая Дземідзенку падпісаць паперу аб папярэджаньні пра адказнасьць за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Мікалай Дземідзенка адмовіўся яе падпісаць.