Забурэньні ў Емэне: 120 параненых

Емэн: паранены пратэстовец, 13 сакавіка 2011

На захадзе Емэну ў порце Эль-Худайда пры сутыкненьнях дэманстрантаў з паліцыяй і прыхільнікамі ўраду былі параненыя прынамсі 120 чалавек, паведамляе агенцтва Ройтэр.

Паведамляецца, што супраць пратэстоўаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, былі выкарыстаныя сьлезацечны газ, гумовыя, дубінкі і халодная зброя.

Ад пачатку забурэньняў у Емэне, якія доўжацца ўжо другі месяц, загінулі каля 40 чалавек.