Ілюмінацыя да Дня Канстытуцыі ці да візыту Пуціна?

Сьцяг БССР на будынку дзіцячага садка ў Менску

У Беларусі 15 сакавіка адзначалася дзяржаўнае сьвята — Дзень Канстытуцыі. У гэты ж дзень з аднадзённым візытам Менск наведаў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.

Увечары 15 сакавіка галоўны праспэкт сталіцы Беларусі быў расквечаны сьвяточнай ілюмінацыяй. Галоўныя вуліцы Менску таксама былі ўпрыгожаныя каляровымі сьцяжкамі, а дзяржаўныя ўстановы пазначаныя дзяржаўнымі сьцягамі.

А на будынку дзіцячага садка № 156 на вуліцы Якуба Коласа ў гэты дзень лунаў сьцяг БССР. Што адзначала адміністрацыя дашкольнай дзіцячай установы савецкім бээсэсэраўскім сьцягам — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ці візыт кіраўніка ўраду Расеі Ўладзімера Пуціна?

Прапануем чытачам выказаць свае вэрсіі падзеі.