Давераная асоба Статкевіча на паўторным допыце ў КДБ

Вадзім Бегеня і Яраслаў Грышчэня ў Баранавічах агітуюць за Статкевіча ў часе выбарчай кампаніі

Давераная асоба Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса ў Баранавічах Яраслаў Грышчэня быў выкліканы ў аўторак на допыт у КДБ у Менску.

Яраслаў кажа, што пра гэты выклік на допыт сьледчыя КДБ казалі яшчэ падчас папярэдняга допыту ў Баранавічах:

"Тады допыт тычыўся дзейнасьці ў ініцыятыўнай групе кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча. Гэтым разам сьледчага КДБ цікавіла дзейнасьць Яраслава Грышчэні ў "Маладым Фронце". Пытаньні тычыліся й лідэраў моладзевай арганізацыі. Агулам допыт цягнуўся больш за чатыры гадзіны".

Зь Яраслава Грышчэні ўзятая падпіска аб неразгалошваньні.