Пакістан пратэставаў ракету для ядзернай боегалоўкі

Пакістан правёў сёньня тэставы запуск ракеты клясу "зямля-зямля", здольнай несьці ядзерную боегалоўку. У паведамленьні вайсковага ведамства Пакістану гаворыцца, што выпрабаваньні "Hataf 2" – ракеты малога радыюсу дзеяньня, прайшлі пасьпяхова.

Пакістан і Індыя – дзьве ядзерныя дзяржавы – маюць узаемныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі, якія пэрыядычна вырастаюць ва ўзброеныя канфлікты.