У лёнданскім аэрапорце эвакуацыя

У Лёндане сёньня праводзілася частковая эвакуацыя пасажыраў лётнішча Хітраў.

Паводле паліцыі, рашэньне было прынятае ў сувязі з папярэджэньнем аб небясьпецы. Іншых падрабязнасьцяў пакуль не паведамляюць.

Як адзначае Associated Press, эвакуацыя праводзілася ў пятым тэрмінале, які абслугоўвае рэйсы British Airways.