ПАРЭ пракансультуецца з апазыцыяй

Сініка Хурскайнэн

Камісія па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на паседжаньні 9 сакавіка ў Парыжы прыняла рашэньне запрасіць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ Беларусі для абмену меркаваньнямі са сваімі членамі ў ходзе вясновай сэсіі ПАРЭ 11-15 красавіка ў Страсбуры.

У ходзе паседжаньня дакладчык па Беларусі Сініка Хурскайнэн (Фінляндыя) "рашуча асудзіла рэпрэсіі, што працягваюцца супраць грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў незалежных СМІ і актывістаў апазыцыі", цытуе паведамленьне прэсавай службы ПАРЭ БелаПАН.