Ці дасьць Грэф грошы Лукашэнку?

Герман Грэф

Сёньня ў Менск прыбывае прэзыдэнт-старшыня праўленьня “Сбербанку России" Герман Грэф. Ён узначальвае найбуйнейшы расейскі банк.

Фінансіста будуць прымаць і Аляксандар Лукашэнка, і Міхаіл Мясьніковіч. Расейскія грошы асабліва неабходныя Беларусі цяпер, калі яе золатавалютны запас імкліва скарачаецца.

Фармальная ж падстава прыезду Германа Грэфа ў Менск – яго перамовы з старшынём праўленьня "Белпрамбудбанку" Васілём Мацюшэўскім. Спэцыялісты ў фінансавай галіне кажуць: у гэтым беларускім банку "Сбербанк России" валодае ўжо больш як 90% капіталу. Менавіта за расейскія грошы будуецца дзелавы комплекс "Маяк Менску" непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.