Землятрус у Кітаі

Як найменей 13 чалавек загінулі і 126 былі параненыя сёньня ў выніку моцнага землятрусу на паўднёвым захадзе Кітаю.

Паводле інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, магнітуда землятрусу была каля шасьці.

У выніку падземных штуршкоў абрынулася частка супермаркету ў адным з гарадоў правінцыі Юньнань. Паведамляецца і аб іншых разбурэньнях.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў горным раёне каля мяжы з М’янмай.