Дзень народзінаў у "амэрыканцы"

Андрэй Саньнікаў

8 сакавіка ў экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэя Саньнікава, – дзень нараджэньня. Яму споўнілася 57 гадоў.

Свой дзень нараджэньня палітык сустракае ў СІЗА КДБ як абвінавачаны ў арганізацыі масавай акцыі пратэсту дэмакратычных сіл 19 сьнежня ў Менску.

Жонка палітыка Ірына Халіп таксама знаходзіцца пад сьледзтвам, але яе перавялі пад хатні арышт.

Перад днём народзінаў у СІЗА КДБ адмовіліся прыняць перадачу для Андрэя Саньнікава, яшчэ адзін падарунак "паднесла" палітвязьню Менская гарадзкая калегія адвакатаў, якая выключыла са свайго складу ягонага абаронцу Паўла Сапелку.