Эгіпет вызваліў лідэраў "Мусульманскага братэрства"

Улады Эгіпту пастанавілі вызваліць з турмы пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня двух знаных дзеячоў руху "Мусульманскае братэрства".

Агенцтва MENA паведамляе, што Хайрат аш-Шатэр, адзін зь ідэолягаў і стратэгаў руху і Хасан Малек – бізнэсовец і галоўны фінансіст "Мусульманскага братэрства" — вызваляюцца паводле мэдыцынскіх паказаньняў.

Гэтае рашэньне прынятае праз тры тыдні пасьля зыходу з пасады прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.