Мядзьведзеў узнагародзіў Гарбачова

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў ўзнагародзіў былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, якому сёньня споўнілася 80 гадоў, ордэнам Андрэя Першазваннага.

Пра гэта расейскі кіраўнік асабіста паведаміў юбіляру падчас сустрэчы ў падмаскоўнай рэзыдэнцыі Горкі. Паводле Мядзьведзева, гэта адэкватная адзнака той працы, якую Гарбачоў праводзіў, калі ўзначальваў краіну.

Паведамляецца, што вышэйшая расейская дзяржаўная ўзнагарода будзе ўручаная юбіляру пазьней, на ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі.