Эгіпет: маніфэстацыя ў Каіры

Тысячы людзей сабраліся сёньня ў Каіры на плошчы Тагрыр – эпіцэнтры народных пратэстаў, у выніку якіх быў зрынуты прэзыдэнт Хосьні Мубарак. Дэманстрацыя арганізаваная з нагоды месяца, які мінуў з пачатку пратэстаў.
Дэманстранты патрабуюць ад вайсковага ўраду краіны ачысьціць кабінэт ад міністраў, якія працавалі пры зрынутым прэзыдэнце.

Напярэдадні вайскоўцы запэўнілі эгіпцянаў, што "ня будзе вяртаньня ў мінулае", у эпоху Мубарака. Таксама яны заклікалі народ запабягаць спробам стварыць непарадкі.