Парлямэнцкія выбары ў Ірляндыі

У Ірляндыі сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары.

За 165 месцаў у парлямэнце змагаюцца 566 кандыдатаў, у ліку якіх – рэкордная колькасьць незалежных.

Выбары – датэрміновыя, паколькі распалася кіроўная кааліцыя і прэм’ер-міністар Браян Коуэн пакінуў пасаду лідэра партыі “Фіяна Файл”.

Папулярнасьць ураду і прэм’еру рэзка зьнізілася пасьля таго, як Дублін з-за вострага фінансавага крызысу зьвярнуўся за дапамогай да ЭЗ і МВФ.

Паводле апытаньняў, найбольшыя шанцы на перамогу мае апазыцыйная партыя “Фіне Гэл”.