Акцыя ля Нацыянальнай бібліятэкі ў падтрымку палітвязьняў

Акцыя ля Нацыянальнай бібліятэкі ў падтрымку палітвязьняў. Фота "Эўрапейская Беларусь"

19 лютага, праз два месяцы пасьля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Менску, актывісты грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" выйшлі з транспарантамі да будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках транспарант "Свабоду палітвязьням!" і партрэты людзей, якія знаходзяцца цяпер за кратамі.