Самалійскія піраты захапілі амэрыканцаў

Самалійскія піраты ў Індыйскім акіяне захапілі яхту з чатырма грамадзянамі ЗША на борце. Напад адбыўся ля берагоў Аману, за сотні кілямэтраў ад Самалі.
Яхта, на якой амэрыканцы ажыцьцяўлялі падарожжа вакол сьвету, накіроўвалася ў Аман зь Індыі.

Прадстаўнік ЗША ў Найробі (Кенія) заявіў, што Пэнтагон праводзіць расьсьледаваньне паведамленьня пра захоп амэрыканскіх грамадзянаў.