ЗША дапамогуць Эгіпту 150 млн. далярамі

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты вылучаюць 150 мільёнаў даляраў для дапамогі Эгіпту ў часе цяперашніх дэмакратычных пераўтварэньняў і для аднаўленьня эканомікі.

Клінтан заявіла таксама, што наперадзе Эгіпет чакае шмат працы для “упарадкаванай трансфармацыі” краіны.