Казахстан: зарэгістравалі Назарбаева

Нурсултана Назарбаева зарэгістравалі кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Казахстану. Цяпер ён можа пачынаць наступны этап прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі -- збор подпісаў. Пры прыняцьці такога рашэньня ў Астане Цэнтравыбаркам заявіў, што заяўка дзейнага прэзыдэнта краіны цалкам адпавядае канстытуцыі і прапісанаму ў ёй закону "Аб выбарах".

Напярэдадні Назарбаева вылучыў кандыдатам зьезд кіроўнай Народна-дэмакратычнай партыі. Пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прызначаныя на 3 красавіка.