Паўднёвы Судан: 140 забітых ў выніку паўстаньня

У Паўднёвым Судане як найменей 140 чалавек загінулі ў часе сутыкненьняў вайскоўцаў з паўстанцамі.

У сераду паўстанцы на чале з генэралам Аторам напалі на гарады Фангак і Дор. Раней прыхільнікі Атора напалі на вайскоўцаў Паўднёвага Судану ў суседняй правінцыі.

У выніку студзеньскага рэфэрэндуму бальшыня грамадзянаў выказалася за незалежнасьць Паўднёвага Судану.