"Вялікая частка апазыцыі знаходзіцца пад уплывам улады"

Віталь Рымашэўскі

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Ён адказаў на 130 пытаньняў наведнікаў.

Прачытаць адказы Віталя Рымашэўскага можна ТУТ

Нагадаем, Віталь Рымашэўскі быў затрыманы 19 сьнежня пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці. Уначы з 31 сьнежня на 1 студзеня Рымашэўскі быў выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Афіцыйнай падставай для вызваленьня стала "напісаньне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі". 4 студзеня Рымашэўскі зьбіраўся даць прэс-канфэрэнцыю, але КДБ забараніла яму гэта зрабіць.

У інтэрвію Свабодзе Рымашэўскі 4 студзеня заявіў:

"Сутнасьць маёй пазыцыі засталася нязьменнай. Якой яна была да 19-га, якой яна была 19-га, такой яна засталася і цяпер. І ў ніводным лісьце ці звароце, у ніводным маім сьведчаньні ці камэнтары яна не зьмянілася. Ня трэба думаць, што нейкія рэчы ўва мне зломленыя альбо нейкіх рэчаў я баюся. Проста апроч сьмеласьці трэба мець яшчэ і Розум".

Your browser doesn’t support HTML5

Віталь Рымашэўскі ў студыі Радыё Свабода