Грамадзяніна Беларусі вінавацяць ва ўдзеле ў беспарадках у Маскве

Сьледзтва прад'явіла абвінавачваньне грамадзяніну Беларусі - прыхільніку "Іншай Расеі" Ігару Беразюку ў закліках да ўдзелу ў масавых беспарадках у Маскве на Манежнай плошчы і прымяненьні гвалту ў дачыненьні да міліцыянта.

Як паведаміў адвакат Дзьмітры Аграноўскі, Беразюк не прызнае сваёй
віны, але адмаўляецца ад паказаньняў, перадае "Інтэрфакс".

"Паводле сьледзтва, Беразюк заклікаў да масавых беспарадкаў, нібыта ён крычаў: "Бі мянтоў!", гэта значыць ўзбуджаў нянавісць да нейкай сацыяльнай групы", - сказаў адвакат.

Прэсьненскі суд Масквы арыштаваў Беразюка, якога лічаць датычным да масавых беспарадкаў на Манежнай плошчы 11 сьнежня 2010 года.